Карл Фрыдрых Цэльтэр (ням.: Carl Friedrich Zelter; 11 снежня 1758, Берлін — 15 мая 1832, Берлін) — нямецкі кампазітар, педагог і дырыжор.
Вучань капельмайстра і кампазітара К. Ф. К. Фаша. З 1800 года ўзначальваў заснаваную яго настаўнікам Пеўчую акадэмію ў Берліне, ў 1807 годзе заснаваў у Берліне Школу аркестравай гульні, у 1809 годзе — першае ў Германіі аматарскае мужчынскае харавое таварыства «Лідэртафэль», у 1822 годзе — каралеўскі інстытут царкоўнай музыкі. Выкладаў у Берлінскім універсітэце.
Зноскі
Спасылкі