У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мухава.
Караліна Мухава (чэшск.: Karolína Muchová, нар. 21 жніўня 1996 года, Оламаўц, Чэхія) — чэшская тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2023); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе.
Біяграфія
Мухава пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў, яе ўлюбёныя корты — грунтовыя.
У 2014 годзе яна перамагла на турніры ITF у Славакіі, а ў 2016 годзе на турніры ў Егіпце.
Караліна дэбютавала на турнірах WTA на Адкрытым чэмпіянаце 2017 года ў Карэі.
У жніўні 2018 года яна здолела прайсці адбор да Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, і ў асноўнай сетцы пераадолела бар’ер першага кола ў абліччы ўкраінскай спартсменкі Даяны Ястрэмскай (6:4, 6:2). У другім коле яна сустракалася з іспанкай Мугурусай, і нечакана здабыла перамогу, забяспечыўшы сябе выхад у трэцяе кола.
У студзені 2019 года прабілася праз кваліфікацыю на Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, але пацярпела паражэнне ў першым жа коле асноўнай сеткі ад будучай паўфіналісткі Караліны Плішкавай[3]. У лютым 2019 года выйграла тры кваліфікацыйных матчы ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Катара. У асноўнай сетцы абыйграла ў першым раўндзе Саманту Стосур з лікам 6-4, 6-2. У другім раўндзе абыйграла Се Шувэй з лікам 6-2, 6-4. У чвэрцьфінале сустракалася з украінкай Элінай Світолінай, якая абыйграла Караліну з лікам 6-4, 6-2[4].
У красавіку — маі 2019 года Караліна ўдзельнічала ў J&T Banka Prague Open, дзе дайшла да фіналу, але прайграла тэнісістцы з Швейцарыі Джыл Тайхман, якая прабілася праз кваліфікацыю, у вельмі ўпартым трохсэтавым паядынку. У першым сэце барацьба ішла да апошняга гейму, і ў выніку ўсё вырашылася на тай-брэйку, дзе ўдача была на боку швейцаркі 7-6(5). Аднак у другім сэце Мухава зразумела, што адступаць некуды і аддала ўсе сілы для перамогі, што дало плён: яна выйграла сэт з лікам 6-3. У трэцім сэце таксама ішла ўпартая барацьба, але ў выніку мацнейшай аказалася Тайхман і выйграла 6-4, што прынесла ёй першы тытул турніру WTA ў кар’ере.
У ліпені на Уімблданскім турніры 2019 Караліна абыйграла па чарзе Аляксандру Круніч, Мэдысан Брэнгл і Анэт Кантавейт у першых трох колах адпаведна. Усіх абыйграла з лікам 2-0 па сэтах. У чацвёртым коле Мухава трапіла на суайчынніцу і цёзку — Караліну Плішкаву. Гэта была сапраўдная бітва, якая працягвалася тры с паловай гадзіны, з якой пераможцай выйшла Мухава. Апошняя зрабіла брэйк у вырашальным трэцім сэце і выйграла сустрэчу з лікам 4-6, 7-5, 13-11[5].
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2019 года прайграла ў трэцім раўндзе амерыканцы Серэне Уільямс у двух сэтах.
У 2023 годзе выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, дзе саступіла першай ракетцы свету Ізе Свёнтак з лікам 2-6, 7-5, 4-6.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Фіналы турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (1)
Паражэнні (1)
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (3)
Перамогі (1)
Тытулы па пакрыццях |
Тытулы па месцы правядзення матчаў турніру
|
Хард (1)*
|
Зал (0)
|
Грунт (0)
|
Трава (0)
|
Адкрытае паветра (1)
|
Дыван (0)
|
* колькасць перамог у адзіночным разрадзе.
Паражэнні (2)
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|