Будынак плошчай 12 тыс. м², спраектаваны аўстралійскім архітэктарам Джозефам Рыдам для правядзення міжнародных выстаў 1880 і 1888 гадоў у Мельбурне. Грандыёзная пабудова спалучае элементы візантыйскага і раманскага стыляў. Падобных інтэрнацыянальных выстаў у 1851—1915 гадах было праведзена каля 50 па ўсім свеце, гэтыя важныя падзеі эпохі, якія ўплылі на развіццё сучаснага свету, — першыя прыклады глабалізацыі.
Будынак Каралеўскай выставы ў Аўстраліі — адзіны прыклад падобнай архітэктуры, які захаваўся да нашых дзён. 9 мая1901 года ў будынку Каралеўскай выставы прайшло першае пасяджэнне парламента краіны, якое было прымеркавана да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.