Каралеўская акадэмія мастацтваў (англ.: Royal Academy of Arts) — найбольш уплывовае і аўтарытэтнае згуртаванне мастакоў Вялікабрытаніі.
Заснаваная ў 1768 годзе: 10 снежня гэтага ж года былі зацьверджаныя першыя 40 членаў Акадэміі. Першым прэзідэнтам Акадэміі быў абраны Джошуа Рэйналдс.
У цяперашні час склад Акадэміі абмежаваны 80 месцамі, з якіх 14 зарэзерваваныя для скульптараў, 12 для архітэктараў і 8 для гравёраў; астатнія 46 займаюць жывапісцы. Новыя акадэмікі абіраюцца дзейнымі членамі Акадэміі.
Асновай дзейнасці Акадэміі з’яўляюцца штогадовыя публічныя выставы. Паводле правілаў, удзельнічаць маюць права не толькі акадэмікі, але і іншыя ахвотныя мастакі, для чаго неабходна падаць сваю работу на разгляд конкурснай камісіі. Шматлікія работы на штогадовых выставах прадаюцца. Нароўні з работай стала дзейнага музею Акадэміі штогадовыя выставы з’яўляюцца адной з асноўных крыніц прыбытку Акадэміі — гэта істотна, бо Каралеўская акадэмія мастацтваў паводле свайго статус не прымае фінансавай падтрымкі ад дзяржавы або кароны.