Капліца могілкавая — каталіцкая капліца ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы ашмянскіх каталіцкіх могілак.
Гісторыя
Першапачатковая капліца была пабудавана намаганнямі ашмянскага бурмістра Эльяша Высоцкага і дэкана кс. Казіміра Сайкоўскага пасля 1872 года з матэрыялаў ліквідаванага дамініканскага касцёла (на месцы ягога пасля была пабудавана праваслаўная царква). Могілкавая капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і з часам ператварылася ў руіны.
Яе рэстаўрацыя пачалася ў маі 2004 года, адбудова капліцы зроблена пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.
На могілках каля капліцы пахаваныя Эльяш Высоцкі і кс. Казімір Сайкоўскі.
Архітэктура
Капліца ў стылі класіцызму ўяўляла сабой прамавугольны ў плане аб’ём, які складаўся з малітоўнай залы, амаль квадратнага прэзбітэрыя і дзвюх сакрыстый, перакрыты адзіным двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў пазначаны чатырохкалонным порцікам[1].
Крыніцы
Спасылкі