Кантро́льная пала́та Рэспу́блікі Белару́сь — вышэйшы орган фінансава-эканамічнага кантролю ў Беларусі ў 1992—1996 гадах. Утваралася Вярхоўным Саветам, дзейнічала пад яго кіраўніцтвам і была падсправаздачная яму. Ажыццяўляла кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Вярхоўнага Савета, якія рэгулявалі адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падаткавыя адносіны. Старшыню палаты выбіраў Вярхоўны Савет тэрмінам на 5 гадоў. Функцыі, паўнамоцтвы, склад і структура Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь вызначаліся Законам «Аб кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь» ад 13 сакавіка 1992 года. Скасавана паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 года. Яе функцыі ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1][2].
Зноскі
Літаратура