«Кантакт» (англ.: Contact) — мастацкі фільм 1997 года рэжысёра Роберта Земекіса. Галоўныя ролі выканалі Джодзі Фостэр і Мэцью Мак-Конахі[7].
Сюжэт
Элі Эраўэй страціла бацькоў у раннім дзяцінстве, пасля гэта ўсё сваё жыццё прысвяціла навуцы. Яна стала ўдзельніцай праекта па пошуку пазазямных цывілізацый. Шматгадовыя працы не праходзяць дарма, аднойчы Элі злавіла доўгачаканы сігнал з космасу, меркавана, ад зоркі Вега. Расшыфроўка сігналу змяшчае апісанне нейкага тэхнічнага прыстасавання, у якім ёсць месца для аднаго пасажыра. Сусветная супольнасць прыступае да вырабу гэтай прылады, а Элі становіцца яго выпрабавальнікам. Пасля запуску гэтага прыстасавання яна трапляе на планету, якая, імаверна, знаходзіцца ў іншай зорнай сістэме, і ўступае ў кантакт з яе жыхарамі. Аднак па вяртанні Элі чакаюць новыя выпрабаванні — ніхто не верыць, што кантакт адбыўся.
Акцёрскі склад
Крытыка
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[8].
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 14 кінаўзнагародамі і яшчэ 31 намінацыяй[9].
Зноскі
Спасылкі