Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане 2016 года
|
«Ці ўхваляеце вы папраўкі ў канстытуцыю краіны?»
Вынік
|
Так ці не
|
Галасоў
|
Адсотак
|
Так
|
3 834 862
|
96.6%
|
Не
|
134 877
|
3.4%
|
Сапраўдных галасоў
|
3 969 739
|
97.79%
|
Несапраўдных галасоў
|
89 683
|
2.21%
|
Усяго галасоў
|
4 059 422
|
100.00%
|
Яўка
|
91.63%
|
Электарат
|
4 430 116
|
|
|
22 мая 2016 года ў Таджыкістане прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. Усяго была прапанавана 41 папраўка ў Канстытуцыю[1]. Змены ўключалі:
- унясенне змяненняў у артыкул 65, каб скасаваць абмежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў для Эмамалі Рахмона
- памяншэнне мінімальнага ўзросту для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта з 35 да 30 гадоў
- забарона палітычных партый, заснаваных на рэлігійных платформах
Паводле афіцыйных звестак, змены ўхвалілі 96,6 % выбаршчыкаў. Заяўлена, што яўка выбаршчыкаў склала 91,63 %.
Правядзенне выбараў
Паводле «Рэпарцёраў бяз межаў», урад Таджыкістана блакаваў, запужваў і пагражаў незалежным СМІ падчас падрыхтоўкі да рэфэрэндуму[2]. Па словах Сяргея Сіроткіна, які ўзначальваў расійскую назіральную місію, «рэферэндум прайшоў у поўнай адпаведнасці з законамі»[3]. Назіральнікам ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і яе даччынай арганізацыі БДІПЧ было адмоўлена ва ўездзе і дазволе на назіранне за рэферэндумам[4].
У краіне было размешчана больш за 3200 выбарчых участкаў, а для таджыкскіх эмігрантаў у некалькіх буйных гарадах Расіі былі размешчаны дадатковыя месцы для галасавання[2].
Зноскі