У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Усольцаў.
Канстанцін Фёдаравіч Усольцаў (2.11.1919 —) — беларускі ўрач-псіхіятр і арганізатар аховы здароўя.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Усольцава непадалёк ад Табольска. Скончыў Табольскае медыцынскае вучылішча, пасля заканчэння якога некаторы час працаваў фельчарам у Новасібірскай вобласці[2].
Восенню 1939 года быў прызваны ў армію і накіраваны ў Свярдлоўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Скончыўшы яго, малады лейтэнант паступіў у распараджэнне Заходняй асобай ваеннай акругі. У яе цэнтры, Мінску, атрымаў прызначэнне ў мотастралковы полк 26-й танкавай дывізіі[2].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне і далучыўся да партызанскага руху. Пасля вызвалення Беларусі ваяваў ва Усходняй Прусіі[2].
У жніўні 1946 года дэмабілізаваўся. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Да 1960 года працаваў галоўным урачом рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, а затым — галоўны ўрач Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы ў Гомелі[2].
Узнагароды
- ордэн Чырвонага Сцяга
- ордэн Чырвонай Зоркі
- ордэн Вялікай Айчыннай вайны
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970)
Зноскі
Літаратура
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 232