Канстанцін Сідаровіч |
---|
|
Дата нараджэння |
14 верасня 1906(1906-09-14) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
29 мая 1990(1990-05-29) (83 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Партыя |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сідаровіч.
Канстанцін Сідаровіч (14 верасня 1906, Беласток — 29 мая 1990, Беласток) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з малазямельных сялян. У 1914—1915 гадах вучыўся ў Беластоку ў пачатковай школе. У 1915 годзе сям’я выехала ў бежанства ў Кацярынаслаўскую губерню, у сяло Саксагань, дзе ён пайшоў у другі клас пачатковай школы. Пазней яны пераехалі ў Кацярынаслаў.
У 1922 годзе сям’я Сідаровічаў вярнулася ў Беласток, які паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў да Польшчы. Цяжка захварэў на тыф, а пазней на ліхаманку. Пасля выздараўлення самастойна вучыўся чытаць і пісаць па-польску. Упершыню сутыкнуўся з беларускім рухам у 1923 годзе будучы падлеткам, калі выпадкова трапіў на «працэс 45-ці». У 1926 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беластоцкага павятовага камітэта Беларускай сялянскай-работніцкай грамады. У 1927 годзе быў у ліку стваральнікаў і актывістаў гуртка Таварыства беларускай школы ў Беластоку. У 1935 годзе спрабаваў заснаваць у Беластоку гурток Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1937 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя», які дзейнічаў на Беласточчыне.
Падчас нямецкай акупацыі быў членам Беларускага камітэта ў Беластоку, дзе спяваў у хоры і граў у аркестры.
У 1944 годзе стаў ініцыятарам аднаўлення дзейнасці тэатральнага кааператыву «Полымя», які неўзабаве быў ліквідаваны новай уладай. У 1945 годзе быў сярод арганізатараў беларускай школы ў Беластоку. Пасля бараніў яе ад пераўтварэння ў рускамоўную. У часы Польскай Народнай Рэспублікі далучыўся да дзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства і працаваў у тыднёвіку «Ніва». Перадаў БГКТ тэатральныя дэкарацыі створаныя Язэпам Драздовічам для ТБШ у 1933 годзе, якія захоўваў на гарышчы свайго дома. Падтрымліваў сувязь з беларускімі эмігрантамі, сярод якіх Васіль Лукашык і Сяргей Хмара, за што трапіў пад нагляд Службы бяспекі ПНР. Быў гадзіншчыкам па прафесіі.
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Калекцыя дакументаў Канстанціна Сідаровіча была набытая Беларускім гістарычным таварыствам.
Спасылкі