У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Плятэр.
Канстанцін Людвік Плятэр (Броэль-Плятэр) (1722 — 31 сакавіка 1778, Краслава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікі пісар літоўскі ў 1746—1754, кашталян полацкі ў 1754—1758, ваявода мсціслаўскі ў 1758—1770, кашталян троцкі з 1770; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1754.
Сям’я
Сын Яна Людвіка Плятэра, інфлянцкага ваяводы, і Разаліі Бжастоўскай, дачкі троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага.
16 жніўня 1750 ажаніўся ў Вільні з Аўгустай Агінскай (1724—1791), дачкой троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага і Ганны Вішнявецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці Юзаф Вінцэнт (троцкі кашталян), Казімір Канстанцін (літоўскі падканцлер), Аўгуст, Ганна Ядвіга, якая выйшла замуж за полацкага кашталяна Роберта Бжастоўскага, Марыя якая выйшла замуж за Вінцэнта Юзафовіча-Глябіцкага, а таксама памерлыя ў маленстве Ян Міхал, Антоні Тадэвуш і Разалія Ганарата.
Зноскі
Літаратура
Канстанцін Людвік Плятэр — продкі |
---|
|