Канадскі бурштын (англ.: Canadian amber) — разнавіднасць выкапнёвай смалы, якая сустракаецца на тэрыторыі канадскіх правінцый Манітоба і Альберта. Утварыўся ў другой палове мелавога перыяду (кампанскі ярус). Крыніцай смалы былі вымерлыя іглічныя дрэвы роду Parataxodium з сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae). Упершыню канадскі бурштын быў адкрыты ў канцы XIX стагоддзя, яго меркавалася выкарыстоўваць для вытворчасці лаку, аднак гэты праект так і не быў рэалізаваны. З канадскага бурштыну было апісана некалькі дзясяткаў відаў насякомых[1].