Канада (санскр.: कणाद) — індускі мысляр, заснавальнік філасофскай школы вайшэшыка. Паводле розных звестак, жыў у II[1] або VI стагоддзі[2][3] да н.э. Месцам нараджэння лічыцца Прабхас Кшэтра каля Дваркі (цяпер у індыйскім штаце Гуджарат).
Займаўся найперш вывучэннем расавадаму, нешта кшталту алхіміі. Лічыў, што ўсе жывыя істоты складаюцца з пяці элементаў: вады, агню, зямлі, паветра, эфіру. Гародніна складаецца толькі з вады, насякомыя — з вады і агню, птушкі — з вады, агню, зямлі і паветра, а на вяршыні стварэння знаходзяцца людзі, якія маюць разумовыя здольнасці дзякуючы эфіру.
Зноскі
Спасылкі