Каміла Скалімоўская (польск.: Kamila Skolimowska; 4 лістапада 1982, Варшава — 18 лютага 2009, Партугалія) — польская кідальніца молата.
Была чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Сіднеі (2000), здабытчыцай сярэбранага (2002) і бронзавага медалёў чэмпіянату Еўропы (2006). 2 разы была рэкардсменкай свету сярод юніораў (2000, 2001), 12 разы рэкардсменкай Польшчы, 7 разоў чэмпіёнкай Польшчы. Была самай малодшай у гісторыі польскай медалісткай Алімпійскіх гульняў (менш за 18 гадоў), чэмпіёнкай і рэкардсменкай Польшчы (13 гадоў, 229 дні).
З 2004 года працавала ў паліцыі, мела званне сяржанта [4][5].
Зноскі
Спасылкі