Камуністычная партыя Кубы (ісп.: Partido Comunista de Cuba) — палітычная партыя левага кірунку ў Рэспубліцы Куба.
Заснавана ў 1925 годзе. У 1926—1938 гадах дзейнічала нелегальна, у 1940 годзе злілася з партыяй Рэвалюцыйны саюз, у 1944—1965 гадах называлася Народна-сацыялістычная партыя Кубы і інш. У 1940—1952 гадах мела прадстаўніцтва ў Кангрэсе і некаторых мясцовых органах улады, у 1940—1944 гадах і ў кааліцыйным урадзе. У 1953—1959 гадах забаронена. Паводле канстытуцыі 1976 года правячая партыя ў палітычнай сістэме Кубы. Афіцыйны орган ЦК — газета «Гранма».
Літаратура