Камень з Паўднёвай Сакары — напаўсцёрты пералік фараонаў VI дынастыі і вынікаў штогадовага перапісу скаціны, выяўлены ў 1932 годзе французскімі археолагамі на веку базальтавагасаркафагаАнхесенпепі I — жонкі фараона Пепі I. Знаходка была зроблена ў самым заходнім пакоі пахавальнага комплексу іншай жонкі фараона, Іпут II. Гэты спіс — адзін з першых у гісторыі пісьмовых дакументаў гістарычнага зместу.
Michel Baud, Vassil Dobrev, De nouvelles annales de l’Ancien Empire égyptien. Une «Pierre de Palerme» pour la VIe dynastie, BIFAO 95 (1995), pp. 23-92.