У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Камень.
Камень — археалагічны помнік у аграгарадку Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, каля развілкі дарог, на высокім (да 15 м ад асновы) крутым узгорку на беразе возера Каменскае.
Апісанне
Абследавалі ў 1956—1957 гадах Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Культурны пласт 0,8—1 м. Знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Гарадзішча было заселена двойчы: не пазней VI—VIII стагоддзяў і ў XII—XIII стагоддзях. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
- Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24—29.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.