Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка сямейства Strigopidae. З'яўляецца эндэмікамНовай Зеландыі, сустракаецца вельмі рэдка.
Апісанне
Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на спіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра развітае апярэнне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.
З-за слаба развітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.
Экалогія
Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).