Казімір Ян Вайшнаровіч (польск. : Kazimierz Jan Wojsznarowicz ; ?, Ашмянскі павет — 14 мая 1677 ) — юрыст , дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік . Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў .
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот» . Вучыўся каля 1640—1642 гадоў у Віленскай акадэміі , пасля, відаць, у Рыме . Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу ). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім , схаластыкам пільтэнскім , пробашчам эйсмантаўскім , з 1676 года член віленскай капітулы . Адначасова каралеўскі сакратар , у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ . У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку .
Дзейнасць
Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах . У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі .
Творы
Orator Polityczny Weselnym y Pogrzebowym Aktom Służący. 1677
Orator polityczny na trzy części, pogrzebową, weselną i różnym aktom służącą. Wilno, 1644;
Kazanie na reformę obyczajów dworskich. Kraków, 1647;
Dom mądrości kolumnami wsparty. Antwerpia, 1647;
Krwawa Chrystusowa winnica, abo Kazanie o Błogosławionym Jozafacie Koncewiczu. Kraków, 1647;
Novus sol in coelo Basiliano relucens. Romae, 1648 (2 ed. Cracoviae, 1648);
Triumphate feretrum supergas Vladislaus IV Rex Poloniae publica oratione exponitur. Romae, 1648;
Orator polityczny weselnym i pogrzebowym służący aktom. Kraków, 1648 (2 wyd. 1677);
Rycerz Ignacego Loyoli Stanisław Kostka kazaniem wystawiony. Wilno, 1655;
Arsenał miłosierdzia Panny Przenajświętej Mariej. Paryż, 1668.
Спасылкі
↑ https://pl.wikipedia.org/wiki/Kazimierz_Jan_Wojsznarowicz