У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Валовіч.
Казімір Юзаф Валовіч (1712 — 28 жніўня 1790) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся у 1712 годзе ў сям’і Юзафа Ігнацыя Валовіча і Ружы з Шукштаў.
У 1732 г. дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Старадубаўскага павета. У 1736 г. цівун вешвянскі; падскарбі наваградскі, дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, слонімскі судовы падстароста ў 1744—1748 гадах, маршалак Слонімскага павета з 22 чэрвеня 1748 па 1779 г.
Памёр 28 жніўня 1790 г.
Узнагароды
Кавалер ордэна Св. Станіслава (1779 г.).
Сям’я
З 1736 года ў шлюбе з Людвікай Мікалаеўнай з Шэметаў. Меў сына Міхала Вінцэнта Каспара (нар. 1742 г.).
Літаратура
Казімір Юзаф Валовіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ а б в г д Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 141. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1