У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Айдукевіч .
Магіла Айдукевіча
Казімеж Айдукевіч (польск. : Kazimierz Ajdukiewicz ; 12 снежня 1890 г., Цярнопаль , цяпер Украіна — 12 красавіка 1963 г., Варшава , Польшча ) — польскі логік і філосаф . Правадзейны член Польскай АН (з 1952 ).
Біяграфія
Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі , які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі , у сям'і чыноўніка Браніслава Айдукевіча (польск. : Bronisław Ajdukiewicz ) і Магдалены Гартнер (польск. : Magdalena Gartner ). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове . У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт , дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага , логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага . У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі ; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце , дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля , А. Рэйнаха [en] , Л. Нэльсана і Д. Гільберта [ 10] [ 11] .
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы , уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі[ 10] [ 11] .
У 1922 —1925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта [ 10] . У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[ 12] . У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства [ 13] .
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце , у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)[ 13] . У 1955 годзе пераехаў у Варшаву , дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі [pl] Польскай акадэміі навук [ 11] [ 12] .
Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу[ 11] .
Навуковая дзейнасць
Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы , якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму . Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму . Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі (руск.) ( бел. , азначэння , лагічнай семантыкі і сінтаксісу .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка