Казанскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Казанская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Будынак вакзала пабудаваны ў 1862—1864 гадах для Разанскай чыгункі, з 1894 таксама і для Казанскай чыгункі. Першы цягнік па маршруце Масква — Каломна адышоў з Казанскага вакзалу 20 ліпеня1862 года. Будаўніцтва сучаснага будынка Казанскага вакзала пачалося ў 1913 і скончылася ў 1940. Будынак узведзены ў неарускім стылі А. В. Шчусевым з аўтарскім калектывам.
У 1950-х гг. была дабудавана зала прыгарадных зносін, які быў злучаны са станцыяй метро «Камсамольская». У 1987—1997 гадах будынак рэканструяваны: абноўлена аблічча, пашыраныя і перапланіраваны ўнутраныя памяшканні, збудаваныя стрэхі над перонамі, будынак абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. На сённяшні дзень вакзал з’яўляецца адным з буйнейшых вакзалаў Еўропы.