7 снежня 1976[1], 11 лютага 1977[1], 24 лютага 1977[1], 2 сакавіка 1977[1], 21 красавіка 1977[1], 22 красавіка 1977[1], 4 жніўня 1977[1], 12 жніўня 1977[1], 19 верасня 1977[1], 25 лістапада 1977[1], 1 снежня 1977[1], 13 лютага 1978[1], лістапад 1978[1], 17 лістапада 1978[1], 4 студзеня 1979[1], верасень 1979[1], 27 жніўня 1980[1], 13 снежня 1980[1] і 23 жніўня 1984[1]
«Казанова Федэрыка Феліні» (італ.: «Il Casanova di Federico Fellini») — кінафільм, зняты італьянскім рэжысёрам Федэрыка Феліні ў 1976 годзе. Прэмія «Оскар» за найлепшую працу мастака па касцюмах.
Сюжэт
Апавяданне вядзецца ў форме ўспамінаў састарэлага Казановы пра дні маладосці. Гісторыя Джакама Казановы — гэта бясконцая чарада выпадковых сувязяў, бурных і дзіўных раманаў, спакушаных і пакінутых жанчын у розных гарадах Еўропы. Палавая сувязь з малакроўнай хворай нявінніцай вяртае яе да жыцця. У іншай сцэне Казанова разыгрывае сцэну спакушэння манашкі перад багатым вуаерыстам. Наступны эпізод — любоўны паядынак, дзе Казанава апярэджвае маладога суперніка па колькасці аргазмаў, выкліканых у жанчыны за адно любошча.
Усе гэтыя стракатыя мімалётныя ўспаміны выглядаюць як пошук нязбытнага жаночага ідэалу. І ў канцы апавядання Казанова — ці то ў мроях, ці то на яве — знаходзіць тое, што ён так доўга шукаў. Гэта бяздушная лялька, манекен, з якой Казанова кружыцца ў апошнім танцы.