Кадзьякскі нацыянальны запаведнік |
---|
Kodiak National Wildlife Refuge |
|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
Размяшчэнне |
Аляска |
Найбліжэйшы горад |
Кадзьяк |
Плошча |
8054,94 км² |
Дата заснавання |
1941 |
Кіруючая арганізацыя |
Служба аховы рыбных рэсурсаў і дзікай прыроды ЗША |
Сайт |
Kodiak - U.S. Fish and Wildlife Service |
Кадзьякскі нацыянальны запаведнік |
Катэгорыя на Вікісховішчы
|
Кадзьякскі нацыянальны запаведнік (англ.: Kodiak National Wildlife Refuge) — ахоўваемая прыродная тэрыторыя Кадзьякскага архіпелага ў штаце Аляска (ЗША). Займае плошчу 8054,94 км².
Кадзьякскі нацыянальны запаведнік быў створаны ў 1941 г. Штаб-кватэра месціцца ў горадзе Кадзьяк.
У склад запаведніка ўваходзяць астраўныя горныя, раўнінныя і нізінныя тэрыторыі, пакрытыя лугамі, балотамі, лясамі, тундрай і ледавікамі. Па яго тэрыторыі цякуць 7 буйных рэк і каля 100 ручаёў, у якіх нерасцяцца ласасёвыя рыбы. Насельнікамі запаведніка з'яўляюцца буры мядзведзь, лось, алені, бурыя кажаны, андатра, лісы, ластаногія і іншыя сысуны. Налічваецца каля 250 відаў птушак.
-
Горны хрыбет
-
Ласось падчас нерасту
-
Белагаловы арлан
-
Бурыя мядзведзі
-
Алень
Спасылкі