Зямля Уілкса

Карта Антарктыды

Зямля́ Уі́лкса[1] (англ.: Wilkes Land) — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды, якая ляжыць паміж Зямлёй Адэлі і Зямлёй Каралевы Мэры (паміж 100 і 142 градусам ўсходняй даўгаты[2]).

Уяўляе сабой паверхню мацерыковага ледавіковага покрыва таўшчынёй больш за 3 км. Вышыня ледавіковай паверхні на розных участках дасягае 1000—2500 м. Ля ўзбярэжжа ёсць участкі, свабодныя ад лёду (аазісы Бангера, Грырсана, нунатакі, скалы). У некаторых месцах ёсць шэльфавых ледавікі. Прыбярэжныя ўчасткі Зямлі Уілкса — берагі Нокса, Бада, Сабрыны, БАНЗАРЭ і Клары.

Адкрыта ў 1840 годзе амерыканскай экспедыцыяй Ч. Уілкса[1][3][4][2] і названая ў яго гонар аўстралійскай экспедыцыяй 1911—1914 гадоў[4][2].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура