Зямля Прынцэсы Елізаветы — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды паміж 73 і 88° усходняй даўгаты каля ўзбярэжжа мораў Садружнасці і Дэйвіса .
Прыбярэжныя часткі маюць назвы: Бераг Інгрыд Крыстэнсен і Бераг Леапольда і Астрыд . На захадзе Зямля Прынцэсы Елізаветы мяжуе з Далінай МГГ [ 1] і шэльфавым ледавіком Эймеры . На ўсходзе мяжуе з Зямлёй Вільгельма II . Ва ўсходняй частцы ўзбярэжжа Заходні шэльфавы ледавік .
Тэрыторыя адкрыта ў 1931 годзе экспедыцыяй Д. Моўсана і названая ў гонар англійскай прынцэсы (у 1952 г. стала каралевай Вялікабрытаніі ).
Вышыня ледзянога покрыва 2—2,5 км, таўшчыня 1—1,5 км. На ўзбярэжжы прысутнічаюць скалы , свабодныя ад ледзянога покрыва (аазіс Вестфаль і інш.).
Зноскі
↑ Міжнародны геафізічны год
Літаратура
Спасылкі
Принцессы Елизаветы Земля // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)