Зноемскае княства (чэшск.: Znojemský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.
Зноемскія князі (1092—1197)
№
|
Імя
|
Партрэт
|
Нарадзіўся
|
Памёр
|
Гады кіравання
|
Каментарыі
|
1 |
Літальд |
|
? |
15 сакавіка 1112 |
1092—1097 |
Сын Конрада I Брненскага.
|
2 |
Баржывой II |
|
каля 1065 |
2 лютага 1124 |
1097—1101 |
Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь брненскі 1097—1101, князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
|
3 |
Літальд |
|
? |
15 сакавіка 1112 |
1101—1012 |
Другі раз.
|
4 |
Ольдржых (Удальрых) |
|
? |
27 сакавіка 1113 |
1112—1113 |
Брат Літальда Зноемскага.
|
5 |
Сабеслаў I Ольдржых |
|
каля 1075 |
14 лютага 1140 |
1113—1123 |
5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
|
6 |
Конрад II Зноемскі |
|
? |
пасля 1161 |
1123—1128 1134 — пасля 1161) |
Сын Літальда Зноемскага. Князь брненскі 1156 — пасля 1161. У 1128—1134 быў зняволены князем чэшскім Сабеславам I.
|
7 |
Конрад III Ота |
|
? |
9 верасня 1191 |
пасля 1161—1191 |
Сын Конрада II Зноемскага, князь оламаўцкі 1182—1189, князь брненскі 1177—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
|
8 |
Уладзіслаў Індржых |
|
? |
12 жніўня 1222 |
1192—1194 |
Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197
|
9 |
Індржых (Генрых) Бржэціслаў |
|
? |
15 чэрвеня 1197 |
1194-1197 |
Сын Генрыха, 4-га сына князя чэшскага Уладзіслава I. Біскуп пражскі 1182—1197, князь чэшскі 1193—1197.
|
У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.