Злучнікі англійскай мовы (English conjunctions) з’яўляюцца службовымі часцінамі мовы. Тлумачальны слоўнік англійскай мовы WordWeb называе злучнікі функцыянальнымі словамі, якія злучаюць словы, фразы, часткі сказаў і сказы[заўв 1]. Англійскія злучнікі могуць складацца як з аднаго слова (or — ці, альбо), так і з некалькіх (in case — у выпадку). Ёсць парныя злучнікі (either…or — альбо…альбо). У англійскай мове, як і ў беларускай злучнік нярэдка выкарыстоўваюць:
- каб злучыць часткі сказаў (He went home and I stayed at the office — Ён пайшоў дадому, а я застаўся ў офісе[заўв 2];
- для злучэння асобных слоў, напрыклад, пры пераліку (She ate soup, fish and ice-cream — Яна ела суп, рыбу і марожанае).
Многія словы ў англійскай мове ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы. Так, злучнік but можа стаць назоўнікам множнага ліку, напрыклад у выразе «no buts!» (ніякіх «але», не пярэчыць!). Але ў ролі злучніка могуць выступіць і іншыя часціны мовы, што можна разгледзець на прыкладзе слова before.
He found himself in his mother’s arms before he saw her (Ён апынуўся ў абдымках сваёй маці яшчэ да таго, як яе ўбачыў (злучнік))
I talked to him before the conference (Я размаўляў з ім перад канферэнцыяй (прыназоўнік)) - ў такіх выпадках гаворка ідзе пра амонімы — аднолькавыя словы з разным значэннем, а не шматзначныя словы
Некаторыя формы дзеясловаў — герундый і дзеепрыметнікі прошлага і цяперашняга часу таксама могуць служыць у якасці злучнікаў: Provided we have enough petrol will we really get there? (Дапусцім, у нас ёсць дастаткова бензіну, ці здолеем мы сапраўды туды даехаць?)
Заўвагі
- ↑ WordWeb. Offline Dictionary
- ↑ Распаўсюджаная памылка лічыць, што and перадаецца толькі як «і». На такіх прыкладах можна бачыць, што яшчэ гэты злучнік перакладаецца беларускім адпаведнікам «а»
Зноскі
Літаратура
- Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.