Сцябловыя лісты — чарговыя, вузкія, лінейныя або ланцэтныя, цёмна-зялёнага колеру, бліскучыя, па краях гародчатыя (верхнія — амаль цэльнакрайнія, менш ніжніх).
Кветкі — блакітнага, сіне-фіялетавага або светла-ліловага колеру (рэдка белага), размешчаны на кароткіх Кветаножках, сабраны ў аднабокі верхавінны пэндзаль з 3-8 кветак. Вяночак шыроказваночкавы, буйны, да 3,5 см даўжынёй і ў дыяметры, падзелены на долі не больш чым на 1/3. Чашачка ўдвая карацей вяночка, зваротнаканічная, бароздавая, з доўгімі завостранымі цэльнакрайнімі зубцамі. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
Плод — шматнасенная каробачка з 10 жылкамі, адкрываецца дзірачкамі ў верхавіны. Плоданасіць у жніўні-верасні.
Сарты і разнавіднасці, якія вырошчваюцца ў культуры
'Alba'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[1].
'Caerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[2].
'Coerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[3].
'Moerheimii'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя, паўмахровыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[4].
Campanula persicifolia subsp. sessiliflora. Вышыня раслін каля 80 см. Кветкі сіне-фіялетавыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 3-5 шт. на м²[5]. Па іншых дадзеных, вышыня раслін каля 90 см. Лісце і кветкі больш буйныя, чым у намінальнай формы[6].
Campanula persicifolia var. planiflora. Вышыня раслін каля 20 см. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[7]. Кветкі сінія[8].
Campanula persicifolia var. planiflora f. alba. Вышыня раслін каля 20 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[9].
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.1246. Campanula persicifolia L. — Колокольчик персиколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 286. — ISBN 5-87317-163-7.
В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983.
Спасылкі
Колокольчик персиколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)