19 ліпеня 2024 года здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows, што прывяло да шматлікіх парушэнняў у дзейнасці авіякампаній, банкаў, сістэмы камунікацый і сувязі. Перасталі функцыянаваць або сталі працаваць некарэктна камп’ютарныя сістэмы аварыйных службаў, банкаў, аэрапортаў і іншых арганізацый. Паведамлялася, што многія камп’ютары перасталі загружацца[1].
Збой быў выкліканы абнаўленнем сістэмы кібербяспекі CrowdStrike[2][3], калі а 04:09 распрацоўшчыкі распаўсюдзілі абнаўленне драйвера для свайго праграмнага забеспячэння Falcon для ПК і сервераў. Абнаўленне файла канфігурацыі, які адказваў за праверку найменных каналаў, файла канала 291, выклікала лагічную памылку ў сэнсарным кліенце Windows[4]. Памылка ў праграме прыводзіла да з’яўлення «сініх экранаў смерці»[5][6][7]. Амаль адразу ж віртуальныя машыны Windows на воблачнай платформе Microsoft Azure пачалі перазагружацца і выбываць са строю[8].
А 07:15 было афіцыйна паведамлена пра збой сістэмы[9].
Прыпынілі палёты авіякампаніі United Airlines, Delta Airlines і Turkish Airlines, а брытанскі тэлеканал SkyNews быў адключаны ад сеткі. Пацярпела таксама сістэма аховы здароўя і экстранных службаў Вялікабрытаніі[10]. Расійскія авіякампаніі, якія пасля 2023 года ў рамках татальнага імпартазамяшчэння перайшлі на айчыннае ПЗ, працягвалі лётаць без праблем[11].
У выніку збою ўпалі ў цане акцыі Microsoft і CrowdStrike[12].
Крыніцы