Захад — жылы раён у Мінску. Пачаў забудоўвацца ў 1978 годзе. Мяжуе з жылымі раёнамі Кунцаўшчына, Красны Бор і Сухарава. Побач з раёнам знаходзіцца лесапаркавая зона «Мядзведжына».
Праектаванне эксперыментальнага жылога раёна Захад пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а забудова — у 1978 годзе. Прапанавалася размесціць на 210 гектарах тэрыторыі па абодвух баках вуліцы Прытыцкага пяць мікрараёнаў, разлічаных на пражыванне 95 тысяч жыхароў. Акрамя таго, адначасова тут павінна была з’явіцца і прамысловая зона з шэрагам высокатэхналагічных прадпрыемстваў радыё- і мікраэлектронікі.[1]
На сённяшні дзень, жылым раёнам Захад лічацца чатыры мікрараёна на поўдзень ад вуліцы Прытыцкага. А першы мікраён, які знаходзіцца на поўнач ад вуліцы, апынуўся ў складзе жылога раёна Кунцаўшчына.
Асноўныя вуліцы
- Прытыцкага
- Адзінцова
- Бурдзейнага
- Лабанка
- Цімашэнка
- Якубоўскага
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае дарослая (№ 2) і дзіцячая (№ 25)[2] паліклінікі. У жылым раёне размешчаны 16 устаноў дашкольнай і 7 сярэдняй адукацыі. Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Заходні», ўніверсамамі «Нарач» і «Родная старонка» (раней называўся «Гродна»). Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Захад-3 і дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына. Побач з раёнам знаходзяцца дзве станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына і станцыя Каменная Горка.
Транспартная інфраструктура мікрараёна[3]
Нумар маршрута:
|
Назва маршрута:
|
Заўвагі:
|
Аўтобусныя маршруты:
|
11
|
д/с Вяснянка — Маршала Лосіка
|
|
12
|
д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5
|
Панядзелак — пятніца
|
17
|
д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына
|
|
29
|
д/с Карастаянавай — д/с Кунцаўшчына
|
|
30а
|
Мінскрыбпрам — Красны Бор
|
Панядзелак — пятніца
|
30с
|
Каржанеўскага — Красны Бор
|
|
42
|
д/с Сухарава-5 — Люцынская
|
|
54
|
д/с Захад-3 — ст.м. Спартыўная
|
|
60
|
д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы
|
|
62э
|
д/с Захад-3 — Навінкі
|
|
83э
|
д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы
|
|
101
|
д/с Дружная — ГЦ Ждановічы
|
|
116
|
д/с Каменная Горка-5 — д/с Малінаўка-8
|
|
121
|
д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы
|
|
121д
|
д/с Сухарава-5 — Люцынская
|
|
122э
|
д/с Кунцаўшчына — Соф'і Кавалеўскай
|
|
137
|
д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя
|
Панядзелак — пятніца
|
138
|
д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні
|
|
140
|
д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы
|
Панядзелак — пятніца
|
144с
|
д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына
|
|
149
|
д/с Захад-3 — Люцынская
|
|
159
|
д/с Захад-3 — Каменная Горка-5
|
|
163
|
д/с Сухарава-5 — Варанянскага
|
|
177э
|
д/с Кунцаўшчына — Азярцо
|
|
184с
|
д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага
|
|
185с
|
д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына
|
|
188с
|
Брылевічы — Школа № 188
|
|
189э
|
д/с Захад-3 — РКМЦ
|
|
Тралейбусныя маршруты:
|
7
|
д/с Сухарава-5 — АВ Цэнтральны
|
|
8
|
д/с Сухарава-5 — д/с Дружная
|
|
9
|
д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал
|
|
13
|
д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал
|
|
18
|
д/с Сухарава-5 — Люцынская
|
|
21
|
д/с Сухарава-5 — Люцынская
|
|
25
|
д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4
|
|
31
|
д/с Кунцаўшчына — д/с Сямашкі
|
|
38
|
д/с Сухарава-5 — д/с Славінскага
|
|
44
|
д/с Захад-3 — АВ Цэнтральны
|
|
48
|
д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10
|
Панядзелак — пятніца
|
52
|
д/с Малінаўка-4 — Люцынская
|
|
55
|
д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная
|
|
66
|
д/с Сухарава-5 — ст.м. Міхалова
|
|
77
|
д/с Сухарава-5 — Сапёраў
|
|
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына, станцыя Каменная Горка
|
Крыніцы