За́мак Наго́я (яп.: 名古屋城) — старажытны японскі замак, размешчаны ў цэнтры горада Нагоя (прэфектура Айты, Японія).
Пабудаваны ў 1612 годзе як галоўны замак галінкі роду сёгунаў Такугава з правінцыі Авары. Да 1871 года служыў палітыка-адміністрацыйным цэнтрам княства Авары. У 1872—1930 гадах знаходзіўся пад кіраваннем урада Японскай імперыі, пасля чаго перайшоў ва ўласнасць горада Нагоя. Да 1945 года знаходзіўся ў спісе Нацыянальных скарбаў Японіі, аднак быў разбураны авіяцыяй ЗША падчас Другой сусветнай вайны. Часткова адбудаваны ў 1959 годзе з жалезабетону на ахвяраванні жыхароў горада Нагоя.
Замак Нагоя адносіцца да раўнінным замкам. Складаецца з пяці ўзроўняў і сямі паверхаў, унутры замка дзейнічае музей гісторыі горада Нагоя. Для аріхтэктурнага аблічча замка характэрны тыповыя рысы архітэктуры перыяду Адзуці-Мамаяма.[1]
Сёння служыць музеем і сімвалам Нагоі. Унесены ў спіс нацыянальных гістарычных помнікаў Японіі.
Зноскі
Спасылкі