Замак Кока (ісп.: Castillo de Coca) быў пабудаваны ў XV стагоддзі пры Алонса Фансека, магутным архібіскупе Севільі ў часы кіравання караля Энрыке IV Кастыльскага. Размешчаны ў горадзе Кока (Coca) у правінцыі Сеговія (ісп. Segovia), што знаходзіцца ў цэнтры Іспаніі, у складзе аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон.
Замак акружаны падвойнай крапасной сцяной шырынёй 2,5 метра са шматвугольнымі вуглавымі вежамі са мноствам калідораў і брам, а таксама глыбокім сухім ровам. Гэта пышны ўзор фартыфікацыйнага мастацтва ў стылі мудэхар. Замак належаў сямейству Альба, цяпер там размяшчаецца школа ляснічых.
Зноскі
Спасылкі