Замак Больчаў (польск.: Zamek Bolczów, ням.: Bolzenschloss, Bolzenstein) — адзін з помнікаў сярэднявечнай рыцарскай архітэктуры Ніжняй Сілезіі.
Замак знаходзіцца на гранітны скале (561 м над узроўнем моры) ва ўсходняй частцы Заходніх Судэтаў, у гміне Янавіцы-Вельке ў Еленягурскім павеце Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы.
Пабудаваны ў 1375 годзе. У першай палове XV стагоддзя быў разбураны ў бітве з гусітамі, адноўлены і пашыраны ў XVI стагоддзі. У 1645 годзе падчас Трыццацігадовай вайны яго занялі шведы і спалілы пры адыходзе. З тых часоў замак застаецца ў руінах.