Замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIV стагоддзя каралём Казімірам Вялікім на месцы ранейшага драўлянага аб’екта. Бабаліцкая крэпасць была часткай буйной сістэмы абароны «Арліныя гнёзды», якая павінна была бараніць заходнія межы дзяржавы.
У 1370 годзе замак трапіў у рукі князя Уладзіслава Апольчыка, які праз некалькі гадоў аддаў яго ў арэнду венгерскаму шляхціцу, якога звалі Анджэем Вугорцам.
У канцы XVI стагоддзя замак быў сур’ёзна пашкоджаны падчас наступлення Максіміліяна Габсбурга. Пасля гэтага прайшло яшчэ некалькі спробаў яго рэстаўрацыі. Аднак у выніку Шведскага патопу замак быў амаль поўнасцю разбураны. З гэтага часу стан аб’екта пагаршаўся цягам, як мінімум, наступных 300 гадоў.
Сёння замак належыць сям’і Лясецкіх, якая адрэстаўравала гістарычны будынак. Адбудаваны быў як верхні, так і ніжні замак з дворам, брамай і мурамі. Частка спецыялістаў жорстка раскрытыкавала ўладальнікаў за спосаб яе правядзення[1].