Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II |
---|
Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II |
|
Арыгінальная назва |
Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II |
Міжнародная назва |
Transcarpathian Hungarian Institute named after Ferenc Rákóczi II |
Заснаваны |
1996 |
Тып |
прыватная вну |
Рэктар |
Ілдзіка Орас |
Рэктар |
Stepan Chernycko[d] |
Студэнты |
1100 |
Краіна |
|
Юрыдычны адрас |
пл. Лаяша Кошута 6, 90202 Бэрэгавэ, Закарпацкая вобл., Украіна |
Сайт |
kmf.uz.ua/uk/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II (укр.: Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II, венг.: II. Rákóczi Ferenc Kárpátaljai Magyar Főiskola) — вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Бэрэгавэ Закарпацкай вобласці, адзіная ва Украіне венгерская вышэйшая навучальная ўстанова.
Агульная характарыстыка
Закарпацкі венгерскі інстытут імя Ферэнца Ракацы II — гэта вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне недзяржаўнай формы ўласнасці, III узроўню акрэдытацыі, якая заснавана адпаведным дабрачынным фондам. Інстытут дзейнічае з 1996 года на падставе ліцэнзій Міністэрства асветы і навукі Украіны. Спачатку ВНУ называлася Закарпацкім венгерскім педагагічным інстытутам, а навучанне адбывалася пераважна на педагагічных спецыяльнасцях. З 2003 года пасля змены структуры і пашырэння пераліку спецыяльнасцяў ВНУ атрымала актуальную назву ў гонар Фэрэнца Ракацы. Зараз у інстытуце адбываецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на дзённай і завочнай форме навучання на ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра і магістра, а таксама на падрыхтоўчых і навучальных курсах. Мовы навучання ў інстытуце ў адпаведнасці са статутам — венгерская, украінская і англійская.
Структура
- Кафедра гісторыі і грамадскіх дысцыплін
- Кафедра педагогікі і псіхалогіі
- Кафедра філалогіі
- Кафедра матэматыкі і інфарматыкі
- Кафедра біялогіі і хіміі
- Кафедра геаграфіі і турызму
- Кафедра ўліку і аўдыту
- Каледж ЗВІ імя Ферэнца Ракацы ІІ
Спасылкі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Венгрыі |
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Рэлігійныя | |
---|
Прыватныя | |
---|
За мяжой | |
---|
- ↑ GRID Release 2018-06-25 — 2018-06-25 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.6683654