Сабор Святога Пятра (фр.: Cathédrale Saint-Pierre de Genève) — кафедральны сабор у Жэневе, адна з галоўных славутасцей горада.
Хрысціянскія храмы і баптыстэрый на месцы сабора існавалі яшчэ з IV стагоддзя. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1160 годзе і працягвалася каля 150 гадоў. Распачаты ў раманскім стылі, пазней ён набыў гатычныя рысы. У далейшым сабор дапаўняўся новымі элементамі. У 1406 годзе была дабудавана капліца Макавеяў, у 1441 годзе паўночная сцяна нефа была сур’ёзна пашкоджана і была адбудавана толькі да 1449 годзе. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны фасад у стылі класіцызму.[1][2] Сучасны сабор спалучае большасць еўрапейскіх архітэктурных стыляў.
Жэнеўскі сабор — адна з першых цэркваў кальвінізму, з 1535 года Сабор Святога Пятра з’яўляецца рэфарматарскім, што адбілася ў стражэйшай архітэктуры новых элементаў будынка.
Адзін з галоўных экспанатаў сабора — крэсла Кальвіна.[3] У размешчаным побач з саборам Археалагічным музеі знаходзяцца камяні з падмурка храма XI стагоддзя, таксама захавалася крыпта.[2]
Зноскі
Спасылкі