Жыцік мнагакветкавы[1], Жыцік шматкветкавы[2] (Lolium multiflorum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Від насяляе ад Міжземнамор’я да Гімалаяў; натуралізаваны ў Канадзе і ЗША.
Апісанне
Аднагадовая або двухгадовая расліна 20-65 (100) см даўжынёй; сцёблы прамыя або ўзыходзячыя могуць быць ляжачымі пры аснаванні, гладкія або шурпатыя пад суквеццем. Лігула 1-2 мм даўжынёй. Ліставыя пласціны лінейныя, 6-26 x 0.4-1 см, ніжняя паверхня гладкая, а верхняя паверхня шурпатая[2][3][4].
Ніжняя кветкавая луска верхніх кветак у каласку звычайна з асцюком 2-5 (12) мм даўжынёй (рэдка без асцюка). Каласы з воссю, шурпатай толькі на галоўных рэбрах. Зярняўка 3-3.5 мм даўжынёй, у 3 разы больш у даўжыню, чым ўшыркі. Пылавікі 3-4.5 мм даўжынёй. 2n = 14[2][3][4].
Распаўсюджанне
Від насяляе ад Міжземнамор’я да Гімалаяў. Натуралізаваны ў Канадзе і ЗША[3][5][6].
Ва Украіне расце у дарог, на пустазельных месцах, у населеных пунктах, садах і парках, як інтрадукаваны — у лясных і лесастэпавых раёнах і паўднёвым Крыме, зрэдку. Кармавая, газон ая трава[2].
Галерэя
Зноскі