«Жыццё ёсць сон» (ісп.: La vida es sueño) — п’еса іспанскага драматурга Педра Кальдэрона дэ ла Барка, упершыню прадстаўленая ў 1635 годзе. Лічыцца найбольш вядомай і значнай п’есай Кальдэрона. У цэнтры твора — канфлікт паміж лёсам і рокам, чалавекам і прыродай, уладай і асобай.
Дзеянне п’есы адбываецца ў Польшчы, а один из её персонажей (Астольфа) носіць тытул «князя Маскоўскага» (duque de Moscovia, літаральна «герцаг Маскоўскі»), аднак гістарычная абстаноўка, як было прынята ў тагачаснай літаратуры, суцэль умоўная, і хоць які мясцовы каларыт адсутнічае. Тым не менш акадэмік М.І. Балашоў мяркуе, што ў п’есе Кальдэрона адлюстравалася водгулле падзей Смутнага часу, вядомых у Іспаніі паводле сачыненняў Антоніа Пасэвіна. Пры стварэнні п’есы Кальдэрон выкарыстоўваў значную колькасць літаратурных, гістарычных ды легендарных крыніц. Сярод іх значнае месца займае «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» — незвычайна папулярная ў Еўропе і на Блізкім Усходзехрысціянізаваная версія жыццярысу Буды (да Кальдэрона да гэтага сюжэту звярнуўся Лопэ дэ Вега, які напісаў драму «Варлаам і Іасаф» (Barlaam y Josafat)).
Дзейныя асобы
Басіліа, кароль польскі
Сехісмунда, прынц
Астольфа, герцаг Масковіі
Клатальда, стары
Кларнэт, слуга Расаўры
Эстрэлля, інфанта
Расаўра, дама, дачка Клатальда
Жаўнеры
Варта
Музыкі
Світа
Слугі
Дамы
Літаратура
Балашов Н. И. Испанская классическая драма в сравнительно-литературном и текстологическом аспектах. М., 1975.