Альбер дэ Дыён (фр.: Jules-Albert de Dion) (9 сакавіка 1856 — 19 жніўня 1946) — граф, французскі канструктар, адзін з піянераў французскага аўтамабілебудавання.
У пачатку 1882 года, разам з механікам Жоржам Бутонам і інжынерам Шарлем-Арманам Трэпарду, заснаваў кампанію па вытворчасці паравых аўтамабіляў пад назвай «Дэ Дыён-Бутон і Трэпарду» (De Dion-Bouton et Trepardoux).
У 1884 годзе быў пабудаваны яго першы двухмесны паравы аўтамабіль. На сваім паравым аўто Альбер дэ Дыён выйграў Гран-Пры 1894 у аўтапрабегу Парыж-Руансо.
Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці вёў і вялікую грамадскую працу. Па яго ініцыятыве ў Францыі ў 1895 годзе быў створаны аўтамабільны клуб. Толькі за першыя 8 гадоў існавання клуба ён правёў 34 спаборніцтвы. Адной з іх была першая міжнародная гонка Парыж-Амстэрдам-Парыж у 1898 годзе.
Гл. таксама
Зноскі