Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—50 см. Сцябло звычайна разгалінаванае, прамастойнае або прыўзнятае. Лісце перыста-рассечанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на чаранках. Пялёсткі кветак удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — стручок даўжынёй 4—14 мм.