Жан Шакарнак (фр.: Jean Chacornac, 21 чэрвеня 1823, Ліён — 23 верасня 1873, Ліён) — французскі астраном.
Біяграфія
Працаваў у Марселі і Парыжы, вёў назіранні планет, пераменных зорак, вывучаў сонечныя плямы. Прапанаваў уласную тэорыю ўзнікнення кратараў на Месяцы. Стварыў экліптыкальную зорную карту, якая шмат у чым дапамагала ў пошуках астэроідаў. Адкрыў шэсць астэроідаў.
У яго гонар названы астэроід № 1622 і месяцавы кратар.
Зноскі