У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Піяжэ.
Жан Піяжэ (фр.: Jean William Fritz Piaget; 9 жніўня1896, Нёўшатэль, Швейцарыя — 16 верасня1980, Жэнева, Швейцарыя) — швейцарскі псіхолаг і філосаф, вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі (іншая назва — генетычная эпістэмалогія).
Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926—54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955).
Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы ўзаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутраныя структуры разумовай дзейнасці ў ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.