У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Русо.
Жан Баты́ст Русо́ (фр.: Jean-Baptiste Rousseau; 6 красавіка 1670, Парыж — 17 сакавіка 1741, Брусель) — французскі паэт.
Сын шаўца, вучань езуітаў, ён рана пачаў пісаць вершы, якія прыцягнулі ўвагу Н. Буало-Дэпрэё, палымяным прыхільнікам якога быў аўтар. Увойдучы ў кола маладых марнатраўцаў жыцця з вышэйшага грамадства, Русо атрымаў вядомасць непрыстойнымі вершамі. Яго драматычныя творы не мелі поспеху. У 1712 годзе, за ананімныя нападкі на некаторых вучоных і нез'яўленне ў суд на разгляд справы, ён быў прысуджаны да пажыццёвага выгнання. З гэтага часу пачынаюцца яго тулянні: спачатку ён жыў у Швейцарыі, затым Яўген Савойскі ўзяў яго з сабой у Вену. У Бруселі ён сышоўся з Вальтэрам, але сяброўства іх неўзабаве перайшло ў лютую нянавісць. Усе просьбы Русо аб пераглядзе яго працэсу былі дарэмнымі, і ён памёр на чужыне. Духоўныя і свецкія оды Русо доўга лічыліся ўзорам класічнай лірыкі французаў. Цяпер ён зусім забыты, і нават гісторыя літаратуры надае яму вельмі нязначнае месца нароўні з іншымі прадстаўнікамі «паэзіі без паэзіі» першай паловы XVIII стагоддзя — Тама, Лебрэна, Лефран-дэ-Пампіньяна і іншых. Яго паэтычныя перакладанні псалмоў шэрыя, оды перапоўнены міфалагічнымі вобразамі, рэлігійнае пачуццё не шчырае і напышлівае. Пасланні і эпіграмы Русо вельмі з'едлівыя. Самая вядомая яго камедыя — фр.: «Le flatteur». Сачыненні Русо выдадзены Амарам (1820) і Латурам (1868).
Творы
- Le Café, comédie en 1 acte, en prose (1694)
- Jason, opéra en 5 actes, en vers (1696)
- Le Flatteur, comédie en 5 actes, en prose (1698)
- Vénus et Adonis, opéra en 5 actes, en vers (1697)
- Le Capricieux, comédie en 5 actes, en vers (1700)
- La Noce de village, mascarade (1700)
- La Ceinture magique, comédie en 1 acte, en prose (1702)
- Œuvres (1712)
- Œuvres, 2 vol. (1723)
- L'Hypocondre, comédie non représentée
- La Dupe de lui-même, comédie non représentée
- La Mandragore, comédie non représentée
- Les Aïeux chimériques, comédie non représentée
- Lettres sur différents sujets de littérature (1750)
Зноскі
Спасылкі