Жан-Жак Дэсалін (фр.: Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці.[4]
Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П’яро.
Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц’ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб’явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай у 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго ў перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|