Жан-Гіём Беатрыкс (фр.: Jean-Guillaume Béatrix; 24 сакавіка 1988, Saint-Priest, Рона, Францыя) — французскі біятланіст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў гонцы пераследу, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету (2012, 2013), двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2010, 2011).
Спартыўная кар'ера
Юніёрскія і моладзевыя дасягненні
Кар'ера ў Кубку свету
- Дэбют у кубку свету — 13 сакавіка 2008 года ў спрынтарскай гонцы ў Хольменкалене — 77-е месца.
- Першае трапленне ў ачковую зону — 12 снежня 2008 года 25-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне.
- 21 снежня 2008 года ў Хохфільцэне, дэбютуючы ў складзе эстафеты, Жан-Гіём першы раз падняўся на подыум — 3-е месца.
- Першае трапленне на пашыраны подыум — 15 снежня 2011 года Беатрыкс, паказаўшы аднолькавы час з Сімонам Шэмп, заняў 4-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне.[1]
- Першае трапленне на подыум у асабістай гонцы — 18 студзеня 2014 года. Беатрыкс паказаў другі час у гонцы пераследу ў італьянскай Антэрсельве, саступіўшы толькі Сімону Шэмпу са зборнай Германіі.
Агульны залік у Кубку свету
- 2008-2009 — 74-е месца (43 ачкі)
- 2009-2010 — 84-е месца (24 ачкі)
- 2010-2011 — 54-е месца (107 ачкоў)
- 2011-2012 — 29-е месца (286 ачкоў)
- 2012-2013 — 13-е месца (589 ачкоў)
- 2013-2014 — 13-е месца (478 ачкоў)
- 2014-2015 — 20-е месца (467 ачкоў)
- 2015-2016 — 31-е месца (281 ачко)
Зноскі
Спасылкі