У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Жалезніца.
Жале́зніца[1] (Sideritis) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты[1]. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае ў ніжняй частцы, апушанае. Лісце простае, супраціўнае, на кароткіх чаранках ці амаль сядзячае.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны у Міжземнамор’і, трапічных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца заносны від жалезніца горная (Sideritis montana), адзначаная ў Полацку[1].
Звычайна растуць на камяністых участках, чыгуначных насыпах. Цвітуць у чэрвені—верасні.
Лекавыя і меданосныя расліны. Атрутныя для коней[1].
Віды
Род налічвае больш за 60 відаў (189[2]). Некаторыя з іх:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі