Жазеф-Клод-Антэльм Рэкамье (фр.: Joseph-Claude-Anthelme Récamier; 6 лістапада 1774 — 28 чэрвеня 1852) — французскі гінеколаг.
Нарадзіўся ў Крэсен-Рашфор, Эйн. Большую частку сваёй прафесійнай кар’еры быў звязаны са шпіталем «Гатэль-Дзьё», дзе ў 1806 годзе стаў галоўным урачом. Быў прафесарам Калеж дэ Франс і членам Факультэта медыцыны.
Папулярызаваў некалькі інструментаў у гінекалогіі, у тым ліку кюрэтку, вагінальнае люстэрка (руск.) (бел. і маткавы зонд. У сваім трактаце «Recherches sur le traitement du cancer» 1829 года ўвёў тэрмін «метастазы» як азначэнне распаўсюджвання рака.
Зноскі