Дом гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы» (Елісееўскі магазін) — будынак на рагу Неўскага праспекта (дом 56) і Малой Садовай вуліцы (дом 8) у Санкт-Пецярбургу, помнік архітэктуры ранняга мадэрна.
Апісанне будынка
Дом быў пабудаваны ў 1902-1903 гадах архітэктарам Гаўрыілам Васілевічам Бараноўскім для крамы каланіяльных тавараў гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы». Будынак вылучаецца на фоне класічнай архітэктуры Неўскага праспекта сваімі вітражамі, скульптурамі і раскошай аздаблення. Стыль будынка быў закліканы паказаць багацце таварыства і прыцягнуць увагу патэнцыйных пакупнікоў. Вітраж на Неўскім боку будынка, які пакрывае некалькі паверхаў, стварае ўражанне адной велічэзнай вітрыны. На фасадзе устаноўлены скульптуры А. Г. Адамсана «Прамысловасць», «Гандаль», «Мастацтва» і «Навука».
Усярэдзіне было тры гандлёвыя залы, упрыгожаныя люстэркамі і бронзавымі свяцільнямі. На другім паверсе будынка размяшчаліся банк, камерцыйныя курсы, заснаваныя Елісеевымі, і зала, якая здавалася ў арэнду тэатральных труп. У падвальным памяшканні былі склады, халадзільнікі і адзін з самых лепшых вінных скляпоў Еўропы.
Літаратура
Спасылкі
Елісееўскі магазін у Энцыклапедыі Санкт-Пецярбурга(недаступная спасылка)