Дэспіна (стар.-грэч.: Δέσποινα) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя німфы з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун V.
Гісторыя адкрыцця
Дэспіна была адкрыта ў канцы ліпеня 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 2 жніўня1989 года, а тэкст паведамляў пра 10 выяў, атрыманых на працягу 5 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 28 ліпеня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 3. Уласная назва была дадзена 16 верасня1991 года.
Характарыстыкі
Дэспіна мае няправільную (несферычную) форму. Ніякіх слядоў геалагічнай актыўнасці не выяўлена. Верагодна, Дэспіна, як і іншыя спадарожнікі на арбітах ніжэй Трытона, сфармавалася з абломкаў ранейшых спадарожнікаў Нептуна, разбураных у выніку сутыкненняў, выкліканых абурэннямі ад Трытона пасля яго захопу Нептунам на першапачатковую высокоэксцэнтрычную арбіту.
Арбіта Дэспіна трохі вышэй арбіты Таласа і крыху ніжэй кольца Левер'е.
Дэспіна абарачаецца ніжэй сінхроннай калянептунавай арбіты, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яна можа быць паглынута Нептунам або разбурыцца з-за прыліўнага расцяжэння і ўтварыць кольца пры дасягненні мяжы Роша.